Вы тут

Юрыя Шаўцова пакінулі кіраваць мужчынскай гандбольнай зборнай Беларусі

Юрый Шаўцоў / handball.by

Юрыя Шаўцова пакінулі кіраваць мужчынскай гандбольнай зборнай Беларусі. Такое рашэнне 14 красавіка прыняў выканкам Беларускай федэрацыі гандбола, нягледзячы на няўдалае выступленне на чэмпіянаце Еўропы (17-е месца). Аднак было вырашана "абнавіць трэнерскі штаб". Старшым трэнерам стаў Дзмітрый Нікуленкаў, які змяніў на гэтай пасадзе Ігара Папругу. Замест Мікалая Зянько з брамнікамі зборнай у далейшым будзе працаваць Іван Санько.

Шаўцову 62 гады. Ён з'яўляецца галоўным трэнерам беларускай зборнай з 2009 года.

З-за агрэсіі Расіі супраць Украіны беларускі гандбол трапіў пад міжнародныя санкцыі (РБ — саюзнік РФ). Зборная адхілена ад міжнародных спаборніцтваў. Магчыма, гэта і стала прычынай, што галоўны трэнер захаваў сваю пасаду.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.