Юрый Бародзіч: Таварыства “Дынама” на мяжы развалу
У мінулым годзе беларускаму фізкультурна-спартыўнаму таварыству "Дынама" споўнілася 90 гадоў.
Аб тым, што зараз “Дынама” на мяжы развалу, заявіў былы старшыня таварыства, член савета Беларускай федэрацыі гандбола Юрый Бародзіч. Пры гэтым ён спаслаўся на інфармацыю, атрыманую з сілавых структур, паведамляе БелаПАН.
Па словах Бародзіча, звольнены амаль увесь персанал, згорнутыя многія планы па супрацоўніцтву з сілавымі ведамствамі. Калі не спыніць бязмежжа, “Дынама” будзе страчана і пацерпіць не толькі гандбол, але і іншыя віды спорту, заявіў ён.
Як адзначыў Бародзіч, Аляксандр Лукашэнка ў курсе сітуацыі ў таварыстве “Дынама” і ўжо зрабіў “адпаведныя даручэнні”.