Вы тут

YouTube назаўжды выдаліў два нямецкія каналы Russia Today

Студыя навінаў Russia Today​ / AFP / Getty Images

YouTube без магчымасці аднаўлення выдаліў абодва нямецкія каналы Russia Today, заявіла ў аўторак галоўны рэдактар ​​расійскага дзяржаўнага інфармагенцтва Маргарыта Сіман'ян.

Па дадзеных Сіман'ян, YouTube-канал RT DE займаў чацвёртае месца па ўплывовасці сярод нямецкамоўных СМІ.

Галоўрэд лічыць, што Германія абвясціла Расіі сапраўдную медыйную вайну і дадала, што чакае, калі "родная дзяржава, не адкладваючы, забароніць у Расіі Дойче Вэле і іншыя нямецкія СМІ, а таксама закрые карпункты ARD і ZDF".

Раней Facebook стаў пазначаць акаўнты расійскіх СМІ, якія належаць дзяржаве. Пазнака "Гэта выданне кантралюецца дзяржавай Расія" з'явілася ў пастах РІА Навіны, RT, Ruptly і Sputnik.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.