Вы тут

"Ёсць людзі, якія б'юць капытом". Псіхолаг — аб зняцці дырэктара тэатра Віцебска

Нацыянальны акадэмічны тэатр ім. Якуба Коласа / Аляксандр Ліпілін

Звальненне дырэктара віцебскага тэатра Аляксандра Старых можа быць прыватнай ініцыятывай чыноўнікаў, якія жадаюць патрапіць у фокус увагі ўлады. Аб гэтым звальненні Лукашэнка можа нават не ведаць, лічыць прафесар-псіхолаг Уладзімір Янчук

Старых звольнілі неўзабаве пасля паказу спектакля "Тыль". Чыноўнікам ад культуры відавочна не спадабалася фраза "Жыве Фландрыя!", якую, паводле сцэнару, прамаўляюць са сцэны. На прэм'еру было запрошана і кіраўніцтва горада, і міністр культуры. Адразу пасля прэм'еры спектакль знялі з паказу.

— Жаданне вылучыцца і зрабіць паслугу, каб патрапіць у фокус увагі. Ёсць катэгорыя людзей — і іх становіцца шмат, — якія хочуць хоць чымсьці прыцягнуць увагу. Я думаю, галоўная дзеючая асоба [Аляксандр Лукашэнка. — Еўрарадыё] не падазравала нават аб наяўнасці такога спектакля, ды і пра многія рэчы наогул не мае ўяўлення. Але ёсць людзі, якія б'юць капытом, якія жадаюць выслужыцца, не задумваючыся аб наступствах. Раптам атрымаецца ўстаць на нейкай пануючай вышыні.

Суразмоўца Еўрарадыё лічыць, што такім чынам сістэма аднойчы можа пачаць пажыраць сама сябе. Проста мы не ведаем пра гэта, бо не маем дакладнай інфармацыі аб тым, што адбываецца ў сістэме кіравання.

Глядзіце поўную версію гутаркі з Уладзімірам Янчуком на канале Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.