Ёка Она з сынам адродзяць гурт Джона Ленана

Удава Джона Ленана Ёка Она дасць канцэрт з адроджаным гуртом "Plastic Ono Band".

У канцэрце, які адбудзецца 14 чэрвеня 2009 года ў лонданскім Royal Festival Hall, возьме ўдзел сын Джона Ленана і Ёка — Шон Ленан.

Склад "Plastic Ono Band" пакуль не называецца. Вядома, што сярод запрошаных музыкаў будзе адзін з піянераў авангарднага джаза Орнэт Коўлман, які браў удзел у запісе альбома "Yoko Ono/Plastic Ono Band" 1970 года. Менавіта Коўлман угаварыў Она адрадзіць гурт і выступіць у рамках фэсту "Meltdown", куратарам якога ён сёлета з'яўляецца.

"Plastic Ono Band" былі заснаваныя ў 1969 годзе і акампанавалі Джону Ленану і Ёка Она ў іх сольных праектах. Сярод удзельнікаў гурта былі ў свой час Эрык Клэптан, Джордж Харысан, Рынга Стар, Кіт Мун і Філ Спектар.

Апошні раз назва "Plastic Ono Band" выкарыстоўвалася пры выпуску рэтраспектыўнага дыску Ленана "Shaved Fish" у 1975-м годзе.

Lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі