Yellow Brick Road выпускаюць сінгл і выязджаюць за межы

Мінскі гурт Yellow Brick Road падрыхтаваў да выпуску новы сінгл пад назвай "C&D" ці "Cat and Dog" і пасля яго рэлізу плануе адправіцца ў тур па Еўропе, паведамляе музычны рэсурс xlam.by. Сінгл "Cat and Dog" складаецца з дзвюх узаемадапаўняльных песень: "Cat - the pushful" і "Dog — the Giant" ( што можна перакласці як "Напорысты Кот" і "Сабака — Гігант").



"Злы, гідкі сабака жыве ў цёмным двары і ненавідзіць усё звязанае з катамі. Кот - прыгожанькі, акуратны, часам сумны - закаханы ў прататып сабакі і марыць пра ўвагу з яе боку" - распавядаюць музыкі гісторыю герояў песень.

3-га лютага сінгл можна будзе свабодна скачаць на афіцыйным сайце гурта.

І тым часам, пакуль прыхільнікі будуць слухаць новы сінгл, Yellow Brick Road  адправіцца ў тур, падчас якога наведае з канцэртамі Эстонію, Латвію, Літву, Польшчу, Германію, Чэхію і Расію. Гастролі завершацца 27 лютага ў Вільні. Беларускія гарады, на жаль, не трапілі ў расклад тура.

Расклад тура:

03/02/10 Вялікія Лукі - CACTUS
04/02/10 Санкт-Пецярбург - Vinyl Story Club
05/02/10 Narva - Red Bank Bar
06/02/10 Tartu - Gen Klubi
07/02/10 Tallinn - Art cafe
09/02/10 Riga - Leningrad
10/02/10 Riga - Rockabilly
11/02/10 Liepaja - Fountain Hotel
12/02/10 Ilawa - PIWNICA 13
13/02/10 Kenigsberg - Ukrop
14/02/10 Pruszcz Gdanski - Cytawa
16/02/10 Berlin - White thrash
17/02/10 Dresden - Flower Power
18/02/10 Usti nad Labem - Circus
19/02/10 Prague - Emergenza fest
20/02/10 Koprivnice - Nora
21/02/10 Humploec - Lokal 410
22/02/10 Havlickuv Brod - Bowling Club Bar
23/02/10 Jihlava - Ponorka Klub
24/02/10 Krakow - Alchemia
25/02/10 Warszawa - Dobra Karma
26/02/10 Siauliai - Juone Pastuoge
27/02/10 Vilnius - BiX

Чытайце таксама:
Перадача-Аглядача Yellow brick road “12 stories”,

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі