Яўген Ясін: “Расійскіх сродкаў хопіць і на Беларусь”

Натхнёнае візітам расійскага эканамічна-ваеннага “дэсанту” ў Беларусь, Еўрарадыё задалося пытаннем: чаму Расія мяркуе даць ільготны крэдыт Беларусі, калі яе саму закрануў сусветны фінансавы крызіс?  Магчыма, ёй больш выгадна аддаць "пустыя грошы" ў крэдыт, чым пускаць у абарачэнне ўнутры краіны? Гэтыя пытанні мы адрасавалі расійскаму эканамісту,  навуковаму кіраўніку Вышэйшай расійскай школы эканомікі акадэміку Яўгену Ясіну.

Яўген Ясін: Беларусь вельмі важная для Расіі найперш як краіна з сяброўскім народам, з лідэрам, які задавальняе расійскае кіраўніцтва, і з трубаправодамі, якія праходзяць па тэрыторыі гэтай краіны. Беларусі звярнуцца па дапамогу больш няма куды. Яна і звяртаецца да нас, а Расія лічыць, што ў яе сродкаў дастаткова, каб дапамагчы Беларусі.

Еўрарадыё: Можна сказаць, што меркантыльныя інтарэсы саступаюць інтарэсам стратэгічным?

Яўген Ясін: Хутчэй за ўсё, так, паколькі на Беларусі не заробіш.

Еўрарадыё: Ці праўда, што Расіі выгадней аддаць “пустыя” грошы ў крэдыт, чым пускаць іх у абарачэнне ўнутры краіны?

Яўген Ясін: Гэта не такія вялікія сродкі. Расія кінула на свае патрэбы нашмат большыя грошы, ад гэтага, я думаю, ёсць істотная небяспека ўзмацнення інфляцыі. Я думаю, рэзерваў хопіць і на тое, і на гэта.


Фота — www.acf-fr.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі