Яшчэ адзін украінскі вядоўца адмовіўся ехаць на "Славянскі базар"
![Яшчэ адзін украінскі вядоўца адмовіўся ехаць на "Славянскі базар"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/damanski-0504.jpg.webp?itok=ftMXgF3_)
На фестываль "Славянскі базар" адмовіўся ехаць яшчэ адзін украінскі вядоўца.
Пасля Цімура Мірашнічэнкі пра сваю адмову заявіў Андрэй Даманскі. У сацсетках ён напісаў, што атрымаў вялікую колькасць паведамленняў ад беларусаў — як агрэсіўных, так і адэкватных.
"Маю кандыдатуру сапраўды разглядалі ў якасці вядоўцы, але афіцыйнай згоды з майго боку няма і не будзе", — канстатаваў Даманскі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.