Яшчэ адзін беларускі палітвязень уцёк з "хіміі"

Яшчэ адзін беларускі палітвязень уцёк з "хіміі"

Яшчэ адзін беларускі палітвязень уцёк з "хіміі". Гэта — 24-гадовы Арцём Мядзведскі. У студзені 2021-га ў Мінску ён быў асуджаны на тры гады "хіміі" за "грубае парушэнне парадку" (удзельнічаў у пратэстах у жніўні 2020 года каля станцыі метро "Пушкінская"). З вясны працаваў на фермах комплексу "Белавежскі" ў вёсцы Сушкі ў Камянецкім раёне.

Малады чалавек нядаўна ўцёк з папраўчай установы адкрытага тыпу № 45 у Брэсцкай вобласці. Па некаторых звестках, Мядзведскі трапіў у лякарню і ўцёк з яе.

Дзе знаходзіцца палітвязень, невядома. Гэта не першыя ўцёкі з "хіміі" асуджаных удзельнікаў пратэстаў у Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі