Вы тут

Яшчэ адна IT-кампанія перавозіць каманду з Беларусі

Promwad займаецца распрацоўкай электронікі для тэлевізараў, аўтамабіляў, прамысловасці / companies.devby.io

Яшчэ адна IT-кампанія — вытворца электронікі Promwad — перавозіць каманду з Беларусі, пра гэта паведамляе партал devby.io. Паводле звестак рэсурсу, кампанія, якая застаецца рэзідэнтам ПВТ, перанесла цэнтр распрацоўкі з Мінска ў Вільню і перавезла большую частку штату з РБ і РФ.

"Асноўны інжынерны штат пераехаў у Латвію, Літву і іншыя лакацыі за межамі Беларусі і Расіі", — кажуць супрацоўнікі кампаніі.    

Promwad быў заснаваны беларусам Раманам Пахолкавым каля 20 гадоў таму. Кампанія займаецца распрацоўкай электронікі для тэлевізараў, аўтамабіляў, прамысловасці. У мінскім цэнтры распрацоўкі былі занятыя каля 100 чалавек. Але цалкам закрываць офісы ў Беларусі і Расіі ў кампаніі пакуль не плануюць.

"Па-першае, у нас ёсць абавязацельствы па запушчаных праектах: мы працягваем распрацоўваць электроніку і софт па кантрактах, якія былі падпісаныя яшчэ летась. Мы шануем рэпутацыю і не можам пакінуць сваіх кліентаў на паўдарогі да запуску ўласных прадуктаў", адзначыла HR-дырэктар Promwad Дар'я Гора. Акрамя таго, у кампаніі лічаць, што "кожны інжынер павінен мець магчымасць рэалізаваць свой патэнцыял незалежна ад таго, дзе ён хоча жыць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.