Яшчэ 17 беларусаў трапілі ў "чорны спіс" ЗША

Яшчэ 17 беларусаў трапілі ў "чорны спіс" ЗША

Яшчэ 17 беларусаў трапілі ў "чорны спіс" ЗША — "за падрыў дэмакратыі ў Беларусі". Усе яны маюць дачыненне да рэпрэсій, заявіў дзяржсакратар Злучаных Штатаў Энтані Блінкен. Паводле яго слоў, санкцыі ўвялі супраць кіраўнікоў ВНУ, якія адлічвалі студэнтаў з-за іх удзелу ў пратэстах, прадстаўнікоў адміністрацый дзяржпрадпрыемстваў, якія "запалохвалі, пераследавалі і ўдзельнічалі ў рэпрэсіях супраць рабочых, якія страйкавалі". Прозвішчы новых фігурантаў "чорнага спісу" пакуль не называюцца.

Таксама пад санкцыі ЗША трапілі 635 расіян.

У сакавіку намеснік дзяржсакратара Злучаных Штатаў Вікторыя Нуланд заявіла, што Вашынгтон працягвае шукаць дадатковыя спосабы ціску на Аляксандра Лукашэнку. У тым ліку з дапамогай эканамічных абмежаванняў. Былі абвешчаныя "жорсткія меры экспартнага кантролю", распаўсюджаныя на нашу краіну.

ЗША ўводзяць санкцыі супраць афіцыйнага Мінска з-за фальсіфікацый вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, з-за масавых парушэнняў правоў чалавека, з-за пасадкі ў траўні 2021-га пасажырскага самалёта, які ляцеў з Грэцыі ў Літву. Таксама ўлады Беларусі трапляюць пад санкцыі з-за агрэсіі Расіі супраць Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі