Яшчэ $1 млрд збіраецца атрымаць Беларусь, на гэты раз ад Сусветнага банка

Крэдыт ад Сусветнага банка ў памеры 1 млрд долараў можа атрымаць Беларусь у красавіку-траўні 2009 года. Аб гэтым заявіў старшыня праўлення Нацыянальнага банка нашай краіны Пётр Пракаповіч.
Паводле яго слоў, цяпер з Сусветным банкам ідзе "праца". У пачатковай стадыі знаходзяцца перамовы беларускіх уладаў па прыцягненні рэсурсаў Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця. Мяркуецца, што яны могуць паступіць да ліпеня бягучага года.

Але і гэта не апошні крэдыт. Пракаповіч таксама паведаміў, што Нацбанк збіраецца атрымаць крэдытныя рэсурсы і ад некалькіх буйных еўрапейскіх краін, інфармуе "Інтэрфакс".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі