Ярмошына перамагла ў змаганні за інтэрнэт-прэмію "Сэксіст года-2010"

Расійская ініцыятыўная група "За фемінізм" вызначыла лаўрэатаў прэміі "Сэксіст года" — прэмію прысуджалі за найбольш адыёзныя публічныя выказванні, якія можна лічыць яскравымі праявамі сэксізму.

На сайце ініцыятыўнай групы прайшло галасаванне пра трох намінацыях — "Сэксіст года" (асабісты залік), "Сэксісцкая рэклама года" (камандны залік), "Спецыяльны прыз для жанчынаў за антыжаночыя выказванні".

У апошняй намінацыі з беспрэцэндэнтнай перавагай і па колькасці тых, хто галасаваў ў намінацыі (3002 чалавека), і па адсоткавых суадносінах (90 адсоткаў) перамагла Старшыня Цэнтравыбаркаму Беларусі Лідзія  Ярмошына. Яна туды трапіла за вядомае выказванне на прэс-канферэнцыі па выніках выбараў: "…гэтым жанчынам няма чаго рабіць. Сядзелі б у хаце, боршч варылі, а не па плошчах гойсалі".

Арганізатары галасавання палічылі, што старшыня Цэнтрвыбаркаму Беларусі транслюе сэксісцкія стэрэатыпы пра тое, што "месца жанчынаў на кухні" і што ў палітыцы ім не месца. "Гэта гучыць асабліва цынічна, улічваючы абставіны: жанчынаў, якія ўдзельнічалі ў дэманстрацыі ў Мінску, жорстка збіваў АМАП (зрэшты, гэтаксама, як і мужчынаў)", — рэзюмуюць арганізатары галасавання.

За перамогу ў конкурсе арганізатары падораць Ярмошынай алюміневы рондаль. "Упэўнены, спансіраваны самімі беларусамі прыз - алюмініевы рондаль айчыннай беларускай вытворчасці, досыць ярка выяўляе меркаванне грамадзян пра тое, што жанчына, якая дазваляе сабе падобныя выказванні, заслугоўвае сама быць адпраўленай дахаты на кухню замест займанага паста кіраўніка ЦВК" - лічаць арганізатары галасавання.

Image 46785

фота: zafeminizm

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі