Японскую мангу па кнізе Алексіевіч пераклалі на беларускую мову

Японскую мангу па кнізе Алексіевіч пераклалі на беларускую мову

Комікс паводле кнігі Святланы Алексіевіч "У вайны не жаночы твар", выпушчаны ў Японіі, пераклалі на беларускую мову. Першую главу мангі можна пабачыць на сайце anibel.net.  

Як распавядала Еўрарадыё, гэта першая манга паводле твору беларускага аўтара. Стварае яго вядомы мастак Кейто Каумэ, вядомы як аўтар комікса "Ваўчыца і вострыя прыправы". 

Беларускі пераклад рабілі аматары, таму ў ім сустракаюцца некаторыя памылкі і абдрукоўкі ("пайду за вадой" замест "пайду па ваду", "заджаць" замест "саджаць", "гармонь" замест "гармонік" ды інш.). 

"У вайны не жаночы твар" — першая кніга Святланы Алексіевіч, выдадзеная яшчэ ў 1983 годзе. Яна стала часткай пенталогіі "Чырвоны чалавек", за якую пісьменніца атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі