Януковіч: Украіна павінная далучыцца да Мытнага саюза

Украіна павінна далучыцца да Мытнага саюза Расіі, Беларусі і Казахстана. Пра гэта заявіў лідэр Партыі Рэгіёнаў і адзін з кандыдатаў на пост кіраўніка дзяржавы Віктар Януковіч. 25 снежня ў Кіеве яму ўрачыста ўручылі "Наказ Прэзідэнту Ўкраіны". Гэта дакумент, у якім запісаныя пажаданні будучаму кіраўніку краіны, — паведамляе Першы канал расійскага тэлебачання. Актывісты "Сабора грамадзянскай згоды" і прадстаўнікі іншых грамадскіх арганізацый апыталі некалькі мільёнаў чалавек, а пасля склалі з іх патрабаванняў агульны спіс.

Віктар Януковіч паабяцаў, што "Наказ" будзе асновай яго дзейнасці ў ролі прэзідэнта Ўкраіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі