Януковіч прапануе для Ўкраіны і Мытнага саюза фармат “3+1”

Кандыдат у прэзідэнты Ўкраіны, лідэр апазіцыйнай “Партыі Рэгіёнаў” Віктар Януковіч мае намер ініцыяваць падпісанне дамовы паміж краінамі Мытнага саюза і Ўкраінай у фармаце "3+1". Пра гэта ён заявіў 25 снежня ў Кіеве на сустрэчы з кіраўнікамі грамадскіх арганізацый Украіны, паведамляе прэс-служба "Партыі Рэгіёнаў". "Нам трэба захаваць і ўмацаваць стратэгічны характар нашых адносінаў з краінамі СНД. Расія, Беларусь і Казахстан стварылі адзіны Мытны саюз, — сказаў Януковіч. — Я ініцыюю падпісанне вялікай эканамічнай дамовы па формуле "3+1", якая б грунтавалася на прынцыпах свабоднага гандлю і дазволла б нам захаваць нашыя рынкі і партнёрства і з краінамі Мытнага саюза, і з краінамі Еўрапейскага саюза".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі