Яндэкс апублікаваў новыя панарамы Мінска

Яндэкс апублікаваў новыя панарамы Мінска

Яндэкс абнавіў панарамы Мінска: на maps.yandex.by з'явіліся свежыя фатаграфіі амаль усіх сталічных вуліц. Бліжэйшымі днямі да іх дададуцца і новыя пасёлкі за межамі МКАД — Мачулішчы, Калодзішчы, Замасточча. 

На панарамах можна пабачыць новыя будынкі, ўзведзеныя за апошнія некалькі гадоў, — напрыклад, Вярхоўны Суд на вуліцы Арлоўскай або гатэль "Mercure" у цэнтры сталіцы. 

Каб перазняць горад, панарамамабіль Яндэкса праехаў каля 2000 кіламетраў. Паведамляецца, што гэта самае маштабнае абнаўленне панарам Мінска з 2010 года — моманту іх з'яўлення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі