Як вырашыць праблему бясконцых дэмакратычных інстытутаў. Меркаванне Паўла Усава

Калі нацыянальная ідэя сфармулюецца без азіранняў на кан’юнктуру, тады можа з’явіцца адзіны суб’ект, з якім можна размаўляць / Euroradio
Калі нацыянальная ідэя сфармулюецца без азіранняў на кан’юнктуру, тады можа з’явіцца адзіны суб’ект, з якім можна размаўляць / Euroradio

Чаму ў беларусаў так шмат структур, якія прадстаўляюць дэмакратычныя сілы? Свой адказ на гэтае пытанне ў размове з рэдактарам Еўрарадыё Змітром Лукашуком даў палітолаг Павел Усаў. Праблема ў тым, што ў беларусаў так і не з’явілася агульнай нацыянальнай ідэі, якую б не карэктавала кан’юнктура.

— Беларуская нацыянальная ідэя не сталася ўніверсальнай, усе намагаюцца падлаштоўваць яе пад палітычную кан’юнктуру і камфорт нацыі. “Ну давайце беларускую нацыянальную ідэю без мовы”, “ну давайце беларускую нацыянальную ідэю, не адрываючыся ад Масквы”.

Беларусы і палітычныя суб’екты павінны вызначыцца з тым, што нацыянальная ідэя ўніверсальная, а не кан’юнктура, калі можна нешта адсячы, лічыць Усаў. Толькі тады замежныя краіны і інстытуты нарэшце не будуць здзіўляцца, што вядуць размовы кожны раз з рознымі суб’ектамі беларускай апазіцыі.

— Калі ў свядомасці тых людзей, якія сёння на розных узроўнях прадстаўляюць беларускую дэмакратычную апазіцыю, універсальная метамарфоза і нацыянальная ідэя стане ўніверсальнай, тады мы будзем мець адзіны суб’ект, з якім можна размаўляць.

А пакуль, на жаль, дамінуе кан’юнктурны падыход, калі часам агульныя мэты, якія дэкларуюцца, падлаштоўвацца пад прыватныя інтарэсы. І пакуль будзе заставацца гэтая праблема — [за мяжой] не будзе, з кім размаўляць.

Полную версию разговора Змитра Лукашука с Павлом Усовым смотрите на ютуб-канале Еврорадио

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі