Як п’яны бяспраўнік на “Маздзе” заляцеў у падземны пераход (відэа)

Як п’яны бяспраўнік на “Маздзе” заляцеў у падземны пераход (відэа)

Міліцыя паведамляе пра акалічнасці ДТЗ у Мінску, падчас якога легкавік “Мазда” заляцеў з праезнай часткі ў падземны пераход. Паводле інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, 15 верасня прыблізна ў 23.35 47-гадовы кіроўца-бяспраўнік, які да таго ж быў п’яны, ехаў па праспекце Незалежнасці з боку вуліцы Калініна і ў кірунку Акадэмічнай.

Чырвоны сігнал святлафора ён праігнараваў. На Скрыжаванні з Сурганава  сутыкнуўся з “Ладай Вестай”, а потым ад удару “Мазду” вынесла ў падземны пераход ля метро “Акадэмія навук”.

На шчасце, ніхто з удзельнікаў і сведкаў ДТЗ не пацярпеў.

Кіроўца “Мазды” мае ў біяграфіі неаднаразовыя прыцягненні да адказнасці за маёмасныя злачынствы. На яго склалі адміністратыўны пратакол.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі