Як працуе грамадскі транспарт у навагоднюю ноч у сталіцы

У навагоднюю ноч у Мінску будуць працаваць некалькі маршрутаў грамадскага транспарту.
Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе Мінгарвыканкама, з 00.00 да 5.30 з інтэрвалам у 15 хвілін будуць хадзіць аўтобусы па маршрутах: № 1 "Дыспетчарская станцыя (ДС) Вяснянка — Вакзал", № 27 "ДС Ангарская-4 — Сасновы Бор", № 91 "Аўтавакзал (АВ) "Маскоўскі" — Вяснянка", № 95 "ДС Славінскага — Сцяпянка", № 100 "Аэрапорт "Мінск-1" — АВ "Маскоўскі". Па горадзе будуць таксама курсіраваць тралейбусы (№ 1 "ДС Зялёны Луг-7 — АВ "Маскоўскі", № 13 "ДС Захад-3 — Гарадскі Вал", № 41 "Малініна — ДС Уручча-2", № 65 "ДС Малінаўка-4 — Дружная") і трамваі (№ 1 "пл. Мяснікова — Зялёны Луг", № 6 "Серабранка — Зялёны Луг").

Да 3.30 у навагоднюю ноч з інтэрвалам 15 хвілін будуць хадзіць аўтобусы на наступных маршрутах : № 29 "ДС Кунцаўшчына — Кульман", № 42 "ДС Кунцаўшчына — Сухарава-6", № 52 "ДС Лошыца — Вакзал", № 72 "ДС Шабаны — аўтастанцыя "Аўтазаводская", № 73 "ДС Сярова — Вяснянка", № 99 "ДС Уручча-4 — 9-ы км", № 113 "АВ Маскоўскі — Тубдыспансер" (інтэрвал 30 хвілін), № 121 "ДС Кунцаўшчына — Сухарава-6". Да 3.30 таксама будуць хадзіць тралейбусы: № 26 "Чыжоўка — Кабушкіна", № 27 "ДС Дружная — Курасоўшчына", № 45 "ДС Паўднёвы Захад — ДС Дружная", № 48 "Сухарава — ДС Кунцаўшчына", № 51 "ДС Дружная — Курасоўшчына", № 53 "ДС Малінаўка-4 — ДС Зялёны Луг-7", № 60 "ДС Ангарская-4 — Ст.м. Магілёўская", № 62 "ДС Уручча-2 — ДС Уручча-4".

Метрапалітэн будзе працаваць да 3.00. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі