Як будуць выглядаць павільёны некаторых краінаў на “Экспа-2015”

Mіжнародная ўніверсальная выстава “Экспа-2015” сёлета буде праходзіць з 1 траўня да 31 кастрычніка ў італьянскім Мілане. Тэма выставы: “Накарміць планету. Энергія для жыцця” (Nutrire il Pianeta, Energia per la Vita).

Беларускі павільён на выставе будзе мець назву “Кола жыцця”.

Еўрарадыё пазнаёмілася з іншымі павільёнамі, што будуць прадстаўленыя на ўніверсальнай выставе “Экспа-2015”.

Павільён Літвы мае назву “Крыніца ведаў: досвед будучыні” (Well of Knowledge: Experienced Future).

Польскі павільён выкананы ў мінімалістычным стылі і нагадвае драўляныя скрыні для яблыкаў. А яблыкі — адзін з галоўных прадуктаў нашай заходняй суседкі.

Расійскі павільён мае назву: “Рост для ўсяго свету. Культываванне для будучыні” (Growing for the World. Cultivating for the Future).

Нямецкі павільён называецца “Палі ідэй” (Fields of Ideas) мерапрыемствы там будуць ладзіцца пад дэвізам: “Будзь актыўным”.

Павільён Італіі, якая сёлета прыймае выставу ў сябе, мае назву “Гадавальнік Італіі” (The Nursery of Italy).

Французскі павільён мае канцэпцыю: “Розныя шляхі вытворчасці і забеспячэння прадуктамі харчавання” (Different Ways of Producing and Providing Food).

Павільён В’етнама называецца “Вада і лотас” (Water and Lotus).

Малазійскі павільён мае канцэпцыю “Да ўстойлівых харчовых экасістэм” (Towards a Sustainable Food Ecosystem) і стылізаваны пад насенні.

Кітайскі павільён мае канцэпцыю: “Чалавек — частка прыроды”.

Першую выставу “Экспа” правялі ў Лондане ў 1851 годзе ў Гайд-парку па ініцыятыве прынца Альберта. Сімвалам выставы тады стаў Хрустальны палац. Некаторыя цяперашнія сусветна знакамітыя славутасці былі пабудаваныя спецыяльна для выставаў “Экспа”. Эйфелева вежа ў Парыжы — да выставы 1889 года, плошча Іспаніі ў Севільі — да выставы 1929 года, атоміум — да “Экспа” ў Бруселі ў 1958.

На універсальных выставах звычайна дэманструюць самыя амбітныя інавацыі свайго часу. Такія звыклыя на сённяшні дзень рэчы як, мабільны тэлефон, рэнтгенаўскі апарат, сэнсарны экран, кола агляду ўпершыню былі прадэманстраваныя на выставах “Экспа”.

Фота: Lorenzo De Simone - stahlbaupichler.com, expo2015.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі