Вы тут

Як беларускі закон дыскрымінуе бацькаў у дэкрэце?

Яўген Карнеявец / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

У сакавіку на Еўрарадыё выйшаў праект з гісторыямі бацькаў, якія пайшлі ў адпачынак па доглядзе дзіцяці. Героі матэрыялу распавялі, як змянілася іх жыццё пасля таго, як асноўная нагрузка па хатняй працы і выхаванні дзяцей легла на іх. Эканаміст Леў Львоўскі і спецыялістка па гендарнай роўнасці Ірына Альхоўка падзяліліся экспертнымі думкамі на тэму, ці гатовае беларускае грамадства да таго, каб у адпачынак па доглядзе дзіцяці ішлі і мужчыны, і жанчыны.

Госць Еўрарадыё Яўген Карнеявец пайшоў у дэкрэт нядаўна і тут жа сутыкнуўся з дыскрымінацыяй.

"Згодна з заканадаўствам, усе члены сям'і могуць знаходзіцца ў дэкрэце і паралельна працаваць: мама, бабуля, дзядуля, кот, сабака, сусед. Але не бацька! Бацьку грошы не патрэбныя. І галоўнае, што гэта — закон", — абураецца Яўген.

Чаму мужчына не можа падпрацоўваць, знаходзячыся ў дэкрэце? Як ФСАН адмаўляў бацьку ў выплаце дапамогі па доглядзе дзіцяці? Ці атрымалася дамагчыся справядлівасці?