Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ЕС Жазэп Барэль пракаментаваў планы Расіі па размяшчэнні тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі. Ён назваў іх "пагрозай бяспекі Еўропы" і "безадказнай эскалацыяй".
"Беларусь яшчэ можа гэта спыніць, у іх [уладаў Беларусі] ёсць выбар", — лічыць Барэль. Ён прыгразіў новымі санкцыямі ў адказ на размяшчэнне ў РБ расійскай тактычнай ядзернай зброі.
Пра такія планы Уладзімір Пуцін заявіў увечары 25 сакавіка. Ён лічыць, што Расія не парушае рэжыму нераспаўсюду ядзернай зброі, паколькі Беларусь не атрымае кантролю за ядзернымі зарадамі.