Вызвалены палітвязень Павел Ракоца

Павел Ракоца

Павел Ракоца / vk.com

Вызвалены палітвязень Павел Ракоца. Ён быў за кратамі з ліпеня 2022 года і цалкам адбыў тэрмін, паведамляюць праваабаронцы.

Ракоца — жыхар Гомеля. Пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ён у сацсетках актыўна выказваўся супраць вайны. Пазней яго старонка была заблакаваная па рашэнні Генпракуратуры РФ. Як падкрэсліваюць праваабаронцы, менавіта антываенныя выказванні Паўла Ракоцы маглі стаць прычынай абвінавачвання яго ў "распальванні іншай сацыяльнай варожасці" (судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя). У лютым сёлета ён быў асуджаны на паўтара года калоніі агульнага рэжыму (рашэнне прыняў суддзя Гомельскага абласнога суда Анатоль Сотнікаў). Мужчыну таксама прызналі вінаватым у "абразе Лукашэнкі" і "абразе прадстаўніка ўлады". Беларускія праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Ракоца вызваліўся з ПК № 1 у Наваполацку.

На сённяшні дзень у Беларусі налічваецца амаль паўтары тысячы палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі