Вызначаныя паўфіналісты Кубка Беларусі па футболе
Па выніках матчаў у адказ 1/4 фіналу 2 красавіка вызначыліся паўфіналісты розыгрышу Кубка Беларусі-2007/2008 па футболе. Імі сталі салігорскі "Шахцёр", барысаўскі БАТЭ, а таксама мінскія клубы МТЗ-РІПА і "Дынама". БАТЭ згуляў на сваім полі ўнічыю 0:0 са светлагорскім "Хімікам" (Д2) і прайшоў далей, дзякуючы перамозе 29 сакавіка ў першай сустрэчы 3:1.
"Шахцёр" выйграў у "Дарыды" са Ждановіч — 1:0 (Бычонак, 81) (першая сустрэча — 2:1).
МТЗ-РІПА саступіў у гасцях "Гомелю" — 0:2 (Драгун, 40, Брэсан, 85), але гэта не дапамагло суперніку, які ў першым паядынку прапусціў чатыры "сухіх" мяча.
Пераможца пары "Дынама" (Мінск) — "Днепр" (Магілёў) вызначыўся ў дадатковым часе. Дакладны ўдар выканаў дынамавец Лебядзеў на 103-й хвіліне. У першай сустрэчы і ў асноўны час гульні ў адказ забітых мячоў не было.
У 1/2 фіналу "Шахцёр" згуляе з "Дынама", а БАТЭ — з МТЗ-РІПА. Першыя гульні пройдуць 16 красавіка, гульні ў адказ — 30-га. Гаспадароў першых матчаў вызначыць лёсаванне.
БелаПАН