Вы тут

Выжыў сабака іванаўскай настаўніцы, якая адбывае хатнюю хімію

Сабака / ілюстрацыйнае фота

Ветэрынары змаглі выратаваць хатняга гадаванца настаўніцы з Іванава Алены Пуцыковіч, распавядаюць праваабаронцы. На гэтым тыдні стала вядома, што да Пуцыковіч прыязджалі сілавікі. Суседзі настаўніцы ў той распавядалі, што падчас візіту сілавікоў былі чутны стрэлы, а пасля ля дому настаўніцы стаялі машыны хуткай і ветэрынарнай дапамогі.

Вядома, што цяпер сабака знаходзіцца ў стацыянары. Сама Алена Пуцыковіч не была затрыманая, але падрабязнасці візіту сілавікоў невядомыя.

Пуцыковіч адбывае “хатнюю хімію”. Яе пакаралі 2,5 гадамі абмежавання волі за “паклёп". Па меркаванні суда настаўніца вінаватая ў тым, што размясціла ў інтэрнэце два рэпосты з інфармацыяй пра міліцыянтаў.
 

Масавыя затрыманні ў Іванаве

На гэтым тыдні ў Іванаве адбыліся масавыя затрыманні. Суды над затрыманымі праходзяць у закрытым рэжыме, але праваабаронцы паведамляюць пра вынікі некаторых з іх.

Гэтак, вядома, што затрыманаму Аляксандру Юшкевічу суд назначыў штраф у 50 базавых велічыняў, Андрэю Беленькаму — 15 сутак арышту, Зміцеру Сянчуку — 13 сутак арышту.  Тамара Падымка атрымала 30 базавых штрафу, Дзіяна Міховіч — 15 сутак арышту.

На шматдзетную маці Марыну Кіявец склалі тры пратаколы. Суд ужо пакараў яе двума штрафамі, пасля чаго шматдзетную маці зноў перазатрымалі. Наступны суд чакаецца ў панядзелак.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.