Вы тут

Выпрабуй сябе: адкажы на пытанні квіза па-беларуску!

А ці па зубах вам такі рэбус?

10-11 сакавіка ў БДУ прайшоў вялікі інтэлектуальны турнір “Студэнцкія гульні”. Пытанні “Сваёй гульні” і “Што? Дзе? Калі?” гучалі па-руску, але была ў праграме спаборніцтваў і беларускамоўная гульня — “БДУ-quiz”. Еўрарадыё атрымала ў яго арганізатараў некалькі заданняў і прапануе вам выпрабаваць сябе.

Квіз — гэта камандная інтэлектуальная гульня з пытаннямі розных фарматаў. Звычайна квізы праводзяцца ў барах і клубах: гульцы шукаюць адказы пад гарбатку ды піва. Сёння ў Мінску ладзіцца шмат квізаў рознага кшталту — зараз гэта вельмі модны фармат клубных мерапрыемстваў. Але на беларускай мове стала праводзіцца толькі "Беларуская інтэлектуальная гульня". Год таму была спроба запусціць яшчэ адзін такі квіз — “Грай!” — але справа не пайшла.

Вы можаце разгадваць нашыя загадкі самастойна ці пазадаваць іх калегам і сябрам. Калі надакучыць думаць — адказы напісаныя белым колерам у радках паміж заданнямі. Каб даведацца адказ, вылучыце адпаведны радок.

Прыемнай гульні!

Рэбусы

Здагадайцеся, якое слова зашыфравана.

Адказ: гоблін

Адказ: парад

Адказ: рэшта

Адказ: настойка

Адказ: шлюб

Адказ: парасон

Правінцыя ля мора

7 пытанняў гэтага конкурса звязаныя з абласцямі Беларусі. Але дзе якая? І чаму пытанняў 7, калі абласцей у Беларусі 6?

У якой вобласці Беларусі месціцца горад Глуск?

Адказ: Магілёўская вобласць

У якой вобласці знаходзіцца горад, чыю назву можна знайсці ў назве старажытных валуноў з крыжамі, якія расклаў па поўначы Беларусі адзін князь?

Адказ: Мінская вобласць

Адміністрацыйны цэнтр якой вобласці ў 2019 годзе адзначыць 1000-годдзе?

Адказ: Брэсцкая вобласць

Якая вобласць з гэтых дзвюх большая па плошчы: Віцебская ці Гомельская?

Адказ: Гомельская вобласць

У якой вобласці аўтамабільныя нумары заканчваюцца на лічбу 4?

Адказ: Гродзенская вобласць

У якой вобласці нарадзіўся пісьменнік Васіль Быкаў?

Адказ: Віцебская вобласць

Якая вобласць праіснавала ў Беларусі з 20 верасня 1944 па 20 студзеня 1960 года?

Адказ: Маладзечанская вобласць

 

Гэта мы яшчэ паглядзім!

Візуальны тур.

Адказ: чырвоныя вавёркі

Адказ: каб майніць крыптавалюты

Адказ: танк (на сабаку навешвалі выбухоўку і загадвалі бегчы да нямецкіх танкаў. Аднак немцы хутка навучыліся адпужваць сабак, і тыя вярталіся да сваіх траншэяў. Таму гэтую тактыку давялося хутка згарнуць).

Адказ: кіёк (пісьменнік быў ужо старэнькі, таму ў яго доме былі адмысловыя падстаўкі для кійкоў, вы бачыце іх на падлозе).

Адказ: спадарожнік

Літаратурныя замены

У радках з літаратурных твораў мы нешта замянілі. Ваша задача — узнавіць першапачатковыя словы. Партрэт пісьменніка ці паэта — падказачка.

Адказ: Прудок (замест Санта-Барбары)

Адказ: кароль Стах (замест прынца Лімона)

Адказ: зубрыных (замест блышыных, гаворка пра "Песню пра зубра")

Адказ: тутэйшы (замест "мясцовы". Янка Купала – аўтар "Тутэйшых", хаця фрагмент узяты з іншага яго твора)

Адказ: падхалім (замест "ананім")

А, яшчэ ж трэба адказаць на самы першы рэбус, на якім літары і будаўнічая каска. Брэша літара Д, бо каска, насамрэч, яе. Адказ: каскад.