Вынаходніка падлодкі "Наўтылус" асудзілі пажыццёва за забойства журналісткі

Вынаходніка падлодкі "Наўтылус" асудзілі пажыццёва за забойства журналісткі

Дацкага вынаходніка Петэра Мадсэна за забойства журналісткі Кім Валь суд прысудзіў да пажыццёвага зняволення, піша tut.by са спасылкай на замежныя інфармагенцтвы.

Мадсэн і Валь 10 жніўня 2017 года разам адправіліся на падводнай лодцы "Наўтылус", якую сканструяваў Мадсэн. Калі падлодка не вярнулася, былі абвешчаныя пошукі. Але выратавалі толькі Мадсэна. Ён заявіў, што высадзіў журналістку, а падлодка аатанула з-за няспраўнасці.

Пазней у моры знайшлі часткі цела Валь са слядамі раздзялення, прывязаныя да грузу. Падлодку таксама паднялі для абследавання.

Падчас допытаў Мадсэн прызнаў, што раздзяліў цела Валь. Па яго словах, жанчына загінула ад выпадковага ўдару люкам па галаве. Пазней вынаходнік памяняў паказанні і заявіў, быццам журналістка атруцілася чадным газам.

Суд над Мадсэнам пачаўся ў Капенгагене 8 сакавіка 2018 года. Яго абвінавацілі ў забойстве шведскай журналісткі Кім Валь, гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару (з абцяжарвальнымі абставінамі) і раздзяленні трупа.

У першы дзень суда Мадсэн паведаміў новую версію смерці журналісткі: яна нібыта пацярпела з-за перападу ціску ў падлодцы. Па яго словах, запусціўшы маторы, ён падняўся ў вежу падлодкі, а Валь засталася ўнутры. Потым ціск упаў, што прывяло да "прысмоктвання" люка. Па словах вынаходніка, журналістка прабыла ўнутры падлодкі адна 5-10 хвілін. Калі ён ускрыў люк, жанчына была ўжо мёртвай. Мадсэн дадаў, што пра тэхнічныя праблемы на падлодцы ён ведаў ужо некалькі месяцаў. 

Вынаходнік распавёў, што ніякіх сэксуальных дзеянняў з Валь не рабіў, бо для яго яна была найперш журналісткай. 

У другі дзень слуханняў Мадсэн зноў заявіў, што Валь загінула ад вялікай колькасці выхлапных газаў на падлодцы. Па яго словах, ён некалькі разоў праткнуў цела загінулай вострай шрубоўкай, "каб там не назапасіліся газы". Таксама ён адмаўляе, што захаваў споднюю бялізну журналістку ў якасці трафея.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі