Выкладчыкам ВНУ з 1 снежня павысілі аклады на 30%

Выкладчыкам вышэйшых навучальных установаў з 1 снежня павысілі тарыфныя стаўкі на 30%. Адпаведныя змены замацаваныя пастановай урада №942 ад 7 снежня 2017 года, перадае БЕЛТА са спасылкай на прэс-цэнтр Міністэрства адукацыі.

У Мінадукацыі патлумачылі: "У адпаведнасці з пастановай педагагічным работнікам з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу з 1 снежня устаноўлена павышэнне тарыфных ставак (акладаў) на 30%".

Паведамляецца, што гэтая мера прымаецца для таго, каб затрымаць педагогаў у ВНУ, стымуляваць эфектыўную педагагічную і інавацыйную дзейнасць прафесарска-выкладчыцкага складу, павысіць матэрыяльную зацікаўленасць выкладчыкаў у выніках працы.