Выкладчык у Наваполацку гандляваў выпускнымі адзнакамі

Выкладчык наваполацкай прафесійна-тэхнічанай вучэльні нафтахіміі затрыманы за тое, што збіраў з навучэнцаў грошы за паспяховую здачу іспытаў. Майстар вытворчага навучання быў уключаны ў склад экзаменацыйнай камісіі па правядзенні выпускных іспытаў. І вырашыў скарыстацца сітуацыяй. Ён давёў да вучняў інфармацыю аб тым, колькі будзе каштаваць патрэбны ім экзаменацыйны білет. За атрыманне трэцяга працоўнага разраду будучаму выпускніку прапанавалася заплаціць 70 тысяч рублёў.

Чацвёрты разрад быў ацэнены выкладчыкам амаль удвая даражэй. Агулам майстар атрымаў дваццаць канвертаў з грашыма ад жадаючых лёгка здаць іспыт. Падчас атрымання апошняга хабару ён быў затрыманы міліцыянтамі. Зараз яму пагражае ад шасці да дзесяці гадоў зняволення.

Валеры Зуеў, Еўрарадыё, Наваполацк

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі