Выбух катла ў кацельні пакінуў без гарачай вады каля 400 чалавек

Выбух катла ў кацельні пакінуў без гарачай вады каля 400 чалавек

Выбух катла пакінуў на некалькі гадзін без гарачай вады жыхароў пасёлка Прывольны Мінскага раёна. 

Як паведамляе сайт МНС, здарэнне адбылося 24 верасня ў 16.14. На месцы здарэння ратавальнікі пабачылі, што ў газавым катле ў кацельні адбылася ўспышка газапаветранай сумесі. Паведамляецца, што кацёл, які выбухнуў, працаваў на прыродным газе. Далейшага пажару пасля выбуху не было. Ні аператар кацельні, ні хтосьці іншы пры выбуху не пацярпеў.

Без гарачай вады засталіся 123 кватэры, 386 чалавек. Аднавіць падачу гарачай вады ўдалося ў 20.25 ад рэзервовага катла.

Прычына здарэння высвятляецца. 

Выбух пашкодзіў шыбы кацельні і абмуроўку катла. Сам кацёл не пашкоджаны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі