Вяртанне да зімовага часу ў Беларусі пакуль не абмяркоўваецца

Прапанову вярнуцца да зімовага часу зрабіў Камітэт па ахове здароўя Дзяржаўнай Думы Расіі. Ужо вядуцца актыўныя перамовы з урадам. Прычынай зменаў называецца правядзенне Зімовай алімпіяды ў Сочы (гледачам за мяжой будзе зручней назіраць за спаборніцтвамі), а таксама “хранічнае недасыпанне і стомленасць” расіян.



Беларусь традыцыйна пераводзіць стрэлкі гадзіннікаў разам з Расіяй. Аднак калі сёлета нашы ўсходнія суседзі вернуцца да зімовага часу, Мінск гэтага можа не зрабіць, мяркуе старшыня сектара часу Інстытута метралогіі Аляксандр Галыга.



Галыга: “Маё асабістае меркаванне такое, што на гэты раз Беларусь не будзе пераводзіць час. Калі ў Расіі вернуцца да зімовага, то мы будзем з імі жыць у адным часе”.



Нагадаем, што ад пераходу на зімовы час Беларусь адмовілася летам 2011 года ўслед за Расіяй. Там перамены ініцыяваў Дзмітрый Мядзведзеў, які на той момант займаў пасаду прэзідэнта краіны.



Фота — strana-sovetov.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі