Вы тут

Вярхоўны суд пазбавіў рэгістрацыі Рух "За свабоду"

Юрась Губарэвіч / Еўрарадыё

Вярхоўны суд 19 лістапада пазбавіў рэгістрацыі Рух "За свабоду". Пра гэта паведаміў кіраўнік арганізацыі Юрась Губарэвіч. Пазоў у суд падало Міністэрства юстыцыі.

Фармальнай падставай сталі праблемы з юрыдычным адрасам арганізацыі. Па словах Губарэвіча, чыноўнікі Мінюста тройчы адмаўляліся ўнесці праўкі ў статут Руху.

"Фармальнае пазбаўленне легальнага статусу арганізацыі не здольнае забраць у актывістаў Руху пачуццё веры ў слушнасць абранага шляху, салідарнасць і ўзаемападтрымку сяброў Руху. Гэтак жа не сыйдзе ў нябыт усё тое станоўчае, што было зроблена за 15-гадовую гісторыю дзейнасці арганізацыі", — упэўнены Губарэвіч.

Рух "За свабоду" быў заснаваны Аляксандрам Мілінкевічам пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года. 

Сёлета арганізацыя трапіла пад агульную "зачыстку" НДА, якую ўлады актыўна вядуць з ліпеня. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.