Вярхоўны суд ліквідаваў арганізацыю "Гавары праўду"

Вярхоўны суд ліквідаваў арганізацыю "Гавары праўду"

Вярхоўны суд ліквідаваў грамадскую арганізацыю "Гавары праўду", перадае Радыё "Свабода". З пазовам супраць арганізацыі выступала Міністэрства юстыцыі.

Сустаршыня арганізацыі Андрэй Дзмітрыеў вылучаўся на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. Пасля выбараў ён працаваў над стварэннем палітычнай партыі пад працоўнай назвай "Наша партыя".

Па яго словах, падставай для гэтага стала адзінае знойдзенае парушэнне — адсутнасць юрыдычных адрасоў у шэрагу абласных структур. Яно было выпраўленае да пачатку пасяджэння.

У Беларусі з ліпеня ідзе масавая ліквідацыя грамадскіх арганізацый самых розных напрамкаў — адукацыйных, праваабарончых і г.д. Пад зачыстку трапілі каля 300 арганізацый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі