Вы тут

Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць "Беларуськалія" і 8 беларусаў

У спісе грамадзян, у дачыненні да якіх уведзеныя санкцыі, апынуліся 5 прапагандыстаў / flickr.com​

Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць "Беларуськалія" і 8 грамадзян Беларусі, паведамляецца на сайце ўрада.

У спісе грамадзян, у дачыненні да якіх уведзены санкцыі, апынуліся прапагандысты Рыгор Азаронак, Людміла Гладкая, Андрэй Мукавозчык, Андрэй Крывашэеў і Сяргей Гусачэнка, а таксама начальнік ГУБАЗіК Андрэй Паршын, суддзя Наталля Бугук і пракурор Аліна Касьянчык.

Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак новыя санкцыі супраць Беларусі ўвялі Еўрасаюз і ЗША. У пакет санкцый ЕС уключаныя 10 юрыдычных асоб і 17 фізічных асоб, у пакет санкцый ЗША — 9 фізічных асоб, 12 арганізацый і 3 паветраныя судны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.