Вялікабрытанія будзе пускаць да сябе сумнеўных грамадзян пад заклад

Чакаецца, што праграма па спагнанні падатку з такіх замежнікаў пачне працаваць у тэставым рэжыме з лістапада 2013 года. Пад дзеянне праграмы трапяць жыхары шасці краін: Індыі, Пакістану, Нігерыі, Шры-Ланкі, Бангладэш і Ганы. Каб атрымаць паўгадавую брытанскую візу грамадзяне гэтых кран (старэйшыя за 18 гадоў) павінны будуць заплаціць заклад у тры тысячы фунтаў стэрлінгаў.





Калі ж яны не пакінуць Вялікабрытанію па заканчэнні тэрміну візы, заклад пералічаць у бюджэт Злучанага Каралеўства.





Улады Брытаніі маюць намер знізіць прыток мігрантаў да 100 тысяч чалавек штогод, перадаюць інфармагенцтвы.