Вядоўца Антон Мартыненка падтрымаў краму Symbal.by і звольніўся з СТБ

Антон Мартыненка / minsk.topshowmen.com
Антон Мартыненка / minsk.topshowmen.com

Вядоўца і блогер Антон Мартыненка 29 чэрвеня спыніў супрацоўніцтва з тэлеканалам СТБ. Прычынай стала рэакцыя кіраўніцтва СМІ на яго выказванні пра палітычныя падзеі ў краіне і падтрымку крамы Symbal.by.

Хачу падзяліцца тым, што адбываецца ў маім жыцці ў апошні тыдзень. З сённяшняга дня маё супрацоўніцтва з тэлеканалам СТБ скончана. На тэлеканале вельмі перажываюць, што мой сыход няправільна зразумеюць, таму хачу ўсіх супакоіць. Пасля двух папярэдніх пастоў у сацсетках са мной вельмі ветліва і выключна добразычліва пагаварылі пра тое, што цяпер мая праца як тэлевядоўцы ў кадры зведзена да мінімуму, — расказвае ў Instagram Антон. 

Журналісту сказалі, што могуць перавесці яго ў рэдактарскі аддзел, але Мартыненка адмовіўся і напісаў заяву аб звальненні па ўласным жаданні. У пастах, якія не спадабаліся кіраўніцтву СТБ, Антон выказвае падтрымку Віктару Бабарыку, краме Symbal.by, а таксама беларусам, затрыманым у цэнтры Мінска 19 чэрвеня. Напрыклад, 5 дзён таму Мартыненка выклаў фатаграфію ў "вышыванцы" ў Instagram і падпісаў яе так:

"Гэтую вышыванку я купіў у тады яшчэ адкрытай краме @symbalby. Купіў у тыя часы, калі за гэта яшчэ не білі і не пакавалі ў аўтазакі. Дарэчы, у заплечніку ляжыць яшчэ адна вышыванка — яе я падарыў Конару Макгрэгару, чалавеку, які б'ецца толькі на рынгу і б'ецца толькі з тымі, хто роўны яму па сіле".

Антон Мартыненка дзякуе ўсім на тэлеканале, "хто перажывае з нагоды яго сыходу", і шукае новае месца працы.

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно здесь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі