ВУП Беларусі сёлета вырас на 3,1%

Чыноўнікі любой цаной хочуць атрымаць прыгожыя лічбы да канца года

Чыноўнікі любой цаной хочуць атрымаць прыгожыя лічбы да канца года / pixabay.com

Валавы ўнутраны прадукт Беларусі у студзені-жніўні 2023-га вырас на 3,1% (у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года). У бягучых цэнах ён склаў 136,2 млрд рублёў. Нацыянальны статыстычны камітэт адзначае, што гэта "першая ацэнка" ВУП.

Індэкс-дэфлятар ВУП у студзені-жніўні ў адносінах да аналагічнага перыяду 2022-га склаў 109%.

У пачатку 2023-га ВУП Беларусі зніжаўся. Аднак вясной пачаўся рост, і ён працягваецца. Урад РБ спадзяецца, што па выніках года валавы ўнутраны прадукт дасягне 3,8%. Чыноўнікі любой цаной хочуць атрымаць прыгожыя лічбы да канца года. Таму пры росце беларускай эканомікі казаць пра стабільнасць не даводзіцца.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі