Валавы ўнутраны прадукт Беларусі сёлета вырас на 0,9%

Некаторыя эксперты лічаць, што эканоміку РБ найбліжэйшымі двума гадамі чакае "аднаўленчы рост" / З архіва Еўрарадыё
Некаторыя эксперты лічаць, што эканоміку РБ найбліжэйшымі двума гадамі чакае "аднаўленчы рост" / З архіва Еўрарадыё

Валавы ўнутраны прадукт Беларусі сёлета вырас на 0,9%. Пра першую яго ацэнку па выніках пяці месяцаў 2023-га (у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года) паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Аб'ём ВУП у бягучых цэнах склаў 79 млрд рублёў. Індэкс-дэфлятар ВУП у адносінах да аналагічнага перыяду 2022-га склаў 109,2% (год таму было 114,6%). Ён адлюстроўвае рост коштаў у асноўных сектарах эканомікі краіны. Пры іншых роўных умовах чым ніжэй дэфлятар, тым вышэй рэальны рост ВУП.

Некалькі тыдняў таму Еўразійскі банк развіцця палепшыў прагноз на гэты год — рост ВУП Беларусі складзе 2,2%. Урад РБ прагназуе на працягу года рост ВУП на ўзроўні 3,8%.

Даследчы цэнтр BEROC лічыць, што беларускую эканоміку найбліжэйшымі двума гадамі чакае аднаўленчы рост.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі