Войску давяраюць больш, але паказчык блізкі да трагічнага

Войску давяраюць больш, але паказчык блізкі да трагічнага

Па выніках сацыялагічнага апытання Chatham House, войску давяраюць 39% рэспандэнтаў. Не давяраюць 43%, а 18% не вызначыліся.

Гэта найлепшыя паказчыкі па дзяржпрадпрыемствах і адны з найлепшых нават з улікам незалежных структур. Вышэйшыя вынікі атрымаліся ў недзяржаўных СМІ, незалежных прафсаюзаў, праваабаронцаў, праваслаўнай царквы і адміністрацый прадпрыемстваў, на якіх рэспандэнты працуюць.
 

Піетэт з савецкага часу

Індэкс даверу да войска (розніца паміж даверам і недаверам) станоўчы нават пасля задушэння пратэстаў 2020 года. Але пазітыўным імідж войска назваць нельга, лічыць дырэктар па даследаваннях Цэнтра новых ідэй, супрацоўнік брытанскага цэнтра Chatham House Рыгор Астапеня.

У лістападзе 2021 года індэкс склаў усяго 1%. У незалежных СМІ гэты паказчык складае 17%.

Калі грамадства амаль не давярае войску, гэта вельмі трагічная сітуацыя. І мы насамрэч не так ужо далёка ад яе. І тут вельмі істотна разумець, што, у прынцыпе, ёсць сярод беларусаў нейкі піетэт да вайскоўцаў. Ён сфармаваўся савецкім часам, — кажа Рыгор Астапеня.

Эксперт адзначае, што доўгі час беларусы давяралі ў асноўным вайску, праваслаўнай царкве і Лукашэнку. І ўсе тры слупы згубілі значную частку падтрымкі. Пры гэтым падтрымка войска можа быць большай у залежнасці ад рэгіёна.

Напрыклад, мы робім сацыялагічныя даследаванні ў Гомельскай вобласці. Мы бачым, што ў выніку таго, што там пасля чарнобыльскай катастрофы шмат хто з вайскоўцаў дапамагаў, удзельнічаў у аперацыях па адсяленні людзей і гэтак далей, там большы піетэт і большая прывабнасць да людзей у вайсковым. Але ў любым разе гэта досыць дрэнныя паказчыкі, — рэзюмуе Рыгор Астапеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі