"Вопли Видоплясова" зняліся ў фільме "Дзень радыё"

Украінскі гурт "Вопли Видоплясова" ўзяў удзел у фільме рэжысёра Дзмітрыя Дзьячэнкі "Дзень радыё", які быў зняты па матывах аднайменнага спектакля тэатра "Квартет И".  У стужцы музыкі граюць саміх сябе і выконваюць песню "Дзень нараджэння".

Акрамя "ВВ" у здымках узялі ўдзел гурты "Мумий Тролль" (з песняй "Бермуды"), "Чайф" ("Ой-йо"), "Несчастный случай" ("Радио"), "Ногу свело!" ("В темноте"), "Ночные снайперы" ("Морячок"), "Сергей Бабкин" ("Забери"), а таксама Мікалай Фаменка і гурт "Бобры" ("Вязаный жакет").

У фільме таксама гучыць музыка гуртоў "Billy’s Band", "2 Самалёта", "S.P.O.R.T." і "Spitfire".

Галоўныя ролі ў карціне выканаюць удзельнікі "Квартета И" Леанід Барац, Расціслаў Хаіт, Каміль Ларын, Аляксандр Дзямідаў, а таксама Нона Грышаева, Максім Вітарган і Міхаіл Козыраў.

"Дзень радыё" - гэта адзін дзень з жыцця маскоўскай радыёстанцыі "Как бы радио".

У прамым эфіры вось-вось павінен пачацца марафон у падтрымку расійскіх турыстаў, якія згубіліся ў Афрыцы, але нечакана тэму пачынае эксплуатаваць канкуруючая радыёстанцыя. Новы сюжэт неабходна знайсці за пяць хвілін, хай дзеля гэтага прыйдзецца зрабіць буру ў шклянцы вады.

Прэм'ера фільма прызначаная на 20 сакавіка.

Трэйлер да фільма можна паглядзець на youtube.com.

Кінадэбют "Квартета И" - фільм "Дзень выбараў" - выйшаў у 2007 годзе.

Фота: zvezdi.ru