Вольга Кавалькова пакінула Беларусь

Вольга Кавалькова / Еўрарадыё
Вольга Кавалькова / Еўрарадыё

Вольга Кавалькова пакінула Беларусь. Член прэзідыума Каардынацыйнай рады апазіцыі зараз знаходзіцца ў Польшчы. Гэта пацвердзіў прэс-сакратар Рады Антон Раднянкоў.

"Пацвярджаем, Вольга знаходзіцца цяпер у Варшаве. У самы бліжэйшы час будзе каментарый ад Вольгі", — паведаміў Раднянкоў.

3 верасня былая давераная асоба Святланы Ціханоўскай адбыла 10-дзённы тэрмін адміністрацыйнага арышту за ўдзел 24 жніўня ў акцыі пратэсту на прахадной МТЗ. Аднак раніцай таго ж дня стала вядома, што Кавалькову асудзілі яшчэ на 15 сутак за ўдзел у мітынгу каля гатэля "Планета" 23 жніўня.

Якім чынам Кавалькова змагла пакінуць краіну, адбываючы пры гэтым чарговы адміністрацыйны арышт, пакуль не паведамляецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі