Вольга Гаварцова прайграла на "Australian Open" Агнешцы Радваньскай

Вольга Гаварцова (на здымку, 98-ы радок у рэйтынгу) гуляла на "Hisense Arena". Яна аказала супраціўленне пятай ракетцы свету, польцы Агнешцы Радваньскай толькі ў другім сэце — 0:6, 5:7.
 

Другая ракетка свету Вікторыя Азаранка на "Rod Laver Arena" у чацвер сустрэнецца з чэшкай Барбарай Захлававай-Стрыкавай (84-е месца ў рэйтынгу WTA). Пачатак паядынка а 11-й гадзіне паводле беларускага часу.

Адзначым, што Максім Мірны і Міхаіл Южны выйшлі ў другі раўнд парнага разраду "Australian Open". Беларуска-расійскі тандэм перамог амерыканца Нікаласа Манро і аргентынца Гарацыё Себаласа — 6:3, 7:6.
 

Фота — naviny.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі