Вольга Анішчук і Наста Лойка прызнаныя палітзняволенымі

Наста Лойка / t.me/humanconstanta
Наста Лойка / t.me/humanconstanta

Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ трох чалавек. Гэта — жонка палітвязня Арцёма Анішчука Вольга Анішчук, праваабаронца Наста Лойка і святар Уладзіслаў Багамольнікаў. Праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

Вольга Анішчук за кратамі з 4 лістапада. Яе два разы арыштоўвалі за перасылкі з "экстрэмісцкіх" тг-каналаў. За кратамі жанчына аб'яўляла галадоўку. Праваабаронцам вядома, што яна знаходзіцца ў цяжкіх умовах.

Наста Лойка за кратамі з 28 кастрычніка. У канцы лістапада яе трэці раз запар асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. На адным з судоў Лойка распавядала пра катаванні.

Уладзіслаў Багамольнікаў за кратамі з 31 жніўня. У пятніцу стала вядома, што яго арыштавалі сёмы раз запар.

На 2 снежня ў спісе беларускіх палітвязняў ужо 1449 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі