Візавыя цэнтры адновяць прыём дакументаў на эстонскія візы
![Візавыя цэнтры адновяць прыём дакументаў на эстонскія візы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/estonia-2131188_1280.jpg.webp?itok=aLEd2RZX)
Візавыя цэнтры адновяць прыём дакументаў на эстонскія візы. Пра гэта паведаміў дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
"Наш прадстаўнік у Эстоніі ўжо звязаўся з МЗС Эстоніі, — піша ён у Telegram. — Праблема была звязаная з затрымкай кантракту паміж МЗС Эстоніі і кампаніяй VHS Global. Прыём дакументаў адноўлены".
Раней з'явілася інфармацыя пра часовае прыпыненне з 1 верасня прыёму дакументаў у Беларусі. Прычыны не паведамляліся.
Эстонскія візавыя цэнтры ў Беларусі часова прыпынялі працу ў траўні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.