Віленскі суд пакінуў пад вартай “беларускага шпіёна”

Віленскі акруговы суд прыняў рашэнне пакінуць пад вартай падазраванага ў шпіянажы на карысць Беларусі Андрэя Ашуркова, інфармуе Delfi.lt.

“Суд лічыць, што абвінавачаны можа хавацца ад суда і здзяйсняць новыя злачынствы”, — паведаміў пракурор Рэдас Савіцкас. Паводле яго словаў, з улікам гэтага тэрміну Ашуркоў агулам правядзе за кратамі 15 месяцаў.

Андрэя Ашуркова падазраюць у тым, што ён шпіёніў па заданні Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генштабу Узброеных сіл (УС) Беларусі.
 
Таксама ў Літве пачаўся суд над яшчэ адным “беларускім шпіёнам”. 57-гадовы супрацоўнік кампаніі Oro navigacijos Рамуальд Ліпскі адмаўляе сваю віну. Ён заявіў, што “гэта правакацыя” ўлады і органаў бяспекі.