Вікторыя Азаранка засталася на 22-м месцы рэйтынгу WТА

Жаночая тэнісная асацыяцыя (WТА) 12 кастрычніка апублікавала абноўлены рэйтынг. Беларуска Вікторыя Азаранка ў ім засталася на ранейшым, 22-м месцы.

Вольга Гаварцова апусцілася з 67-га на 69-е месца. А вось яшчэ адна наша суайчынніца Аляксандра Сасновіч пакінула топ-100. Тыдзень таму яна была на 99-м месцы, а цяпер займае 101-ю пазіцыю.

Лідарскае месца займае па-ранейшаму амерыканка Серэна Уільямс. Румынка Сімона Халеп знаходзіцца на другой прыступцы, а расіянка Марыя Шарапава — на трэцім.

Фота: eurosport.ru