На тэнісным турніры ў Маямі беларуска Вікторыя Азаранка (16-е месца ў рэйтынгу WTA) выйшла ў 1/16 фіналу.
У матчы другога круга наша суайчынніца ў двух сэтах перамагла італьянку Камілу Джорджы (44) — 6:3, 6:1.
Наступнай саперніцай беларускай тэнісісткі будзе полька Магда Лінет (19).