Вікторыя Азаранка сёння гуляе на турніры ў Брысбене

Вікторыя Азаранка сёння гуляе на турніры ў Брысбене

У аўстралійскім Брысбене завяршыліся кваліфікацыйныя спаборніцтвы тэніснага турніру Brisbane International 2016. Сёння ж, 4 студзеня, стартуе першы раўнд асноўнай сеткі турніру.

Як паведамляе сайт tennisportal.ru, на корты Брысбена сёння выйдзе наша суайчыннца Вікторыя Азаранка. А 12-й гадзіне паводле мінскага часу яна сустракаецца з расійскай тэнісісткай Аленай Веснінай.

У рэйтынгу WTA Азаранка займае 22-е месца, Весніна — 115-е.

Фота: sportinglife.aol.co.uk

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі