Вікторыя Азаранка стала пятай ракеткай свету
![Вікторыя Азаранка стала пятай ракеткай свету](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/azaranka-0404.jpg.webp?itok=YIscjker)
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка заняла пятую пазіцыю ў абноўленым рэйтынгу WTA. Выйграўшы турнір у Маямі, наша суайчынніца ўзнялася адразу на тры прыступкі ў першай дзясятцы.
Найлепшай ракеткай свету па-ранейшаму застаецца амерыканка Серэна Уільямс, але яе перавага над саперніцамі паступова змяншаецца. Другое месца займае Ангеліка Кербер з Нямеччыны, на трэцім — Агнешка Радваньска з Польшчы. Чацвёртае месца, паміж Радваньскай і Азаранка, займае іспанка Гарбін Мугуруза.
У першую сотню рэйтынгу WTA уваходзяць яшчэ дзве беларускія тэнісісткі. 99-е месца займае Вольга Гаварцова, якая за тыдзень апусцілася з 84-га. А на сотай пазіцыі знаходзіцца Аляксандра Сасновіч.